03.01.2014 / 17:52

Кітайскія СМІ: Дзядзьку Кім Чэн Ына жывым скармілі 120 сабакам 8

Кітайская дзяржаўная газета Wen Wei Po апублікавала артыкул з падрабязным апісаннем пакарання дзядзькі лідара КНДР Кім Чэн Ына. Як паведамляе 3 студзеня The Independent, кітайскія журналісты сцвярджаюць, што Чан Сон Тхэка жыўцом скармілі сабакам.

Паводле Wen Wei Po, дзядзьку паўночнакарэйскага лідара і яшчэ пяць абвінавачаных па той жа справе распранулі і аддалі на з'ядзенне 120 сабакам, якіх да гэтага тры дні не кармілі. Выданне сцвярджае, што працэс пакарання заняў каля гадзіны і адбываўся на вачах у сотняў паўночнакарэйскіх чыноўнікаў.

Пры гэтым афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі з боку КНДР або незалежных крыніц пакуль не паступала.

Шэраг выданняў не выключае, што за публікацыяй гэтага матэрыялу стаіць афіцыйны Пекін, незадаволены новым курсам Пхеньяна і які спрабуе ў сувязі з гэтым выставіць нядаўніх партнёраў у нявыгадным святле і яшчэ больш ускладніць адносіны КНДР з заходнімі краінамі.

Акрамя таго, у праўдзівасці выкладзенай у артыкуле інфармацыі ўсумніліся асобныя праваабаронцы. На іх думку, такія метады залішне жорсткія нават для паўночнакарэйскага рэжыму.

Раней у прэсе фігуравала інфармацыя, паводле якой Чан Сон Тхэк і яго паплечнікі былі 12 снежня расстраляныя ў будынку міністэрства дзяржбяспекі ў Пхеньяне, прычым некаторыя крыніцы сцвярджалі, што для гэтага выкарыстоўваліся кулямёты, а на пакаранні прысутнічалі некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў Працоўнай партыі.

Зрэшты, гэтая версія афіцыйнага пацверджання таксама не атрымала.

0
гісторык / Адказаць
03.01.2014 / 19:13
Жорстка. Наш да таго яшчэ не дакаціўся. А Сумар ужо скардзіцца на цяжкую долю чынавенства. То ли ещё будет! Ой-ё-ёй!
0
Серж / Адказаць
03.01.2014 / 23:05
фальшыука сфабрикованая у китае цэрэушниками!
0
Кiм Чых Пых / Адказаць
04.01.2014 / 01:13
Лухта. Няма у iх сабак - з`елi дауно. Гэта зрабiлi галодныя карэйскiя тараканы! А вы, НН, друкуйце, друкуйце, рэйтынг набiрайце.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру