03.01.2014 / 18:39

У Віцебску паставілі ёлку-інваліда — фотафакт 17

Выгляд ялінкі каля дома №13 на 1-й Шумілінскай вуліцы ў Віцебску прымушае ўсумніцца, што яна шмат радасці нясе дзецям, паведамляюць Народныя навіны Віцебска.

Народныя навіны Віцебска.

Няшчаснае дрэўца пазбавілі вяршыні, якая, магчыма, упрыгожыла нечае жыллё. Эрзац-вяршыню зрабілі з яловай галінкі, прывязанай да ствала дротам, але яна неўзабаве панікла.

Невядомы дызайнер спрабаваў павялічыць пухнатасць, таксама прывязваючы дротам да рэдкіх галінак дадатковыя. Але таксама марна.

Не ўбачыце вы на ялінцы каляровых шарыкаў. У асноўным тут пустыя пластыкавыя бутэлькі і іншыя бытавыя адкіды, загорнутыя ў фальгу і каляровую паперу.

0
Іван / Адказаць
03.01.2014 / 18:43
А выгляд самой Шумілінскай вуліцы не дазваляе ўсумніцца, што яна нясе радасць дзецям?
0
эстэт / Адказаць
03.01.2014 / 18:55
Залік "дызайнеру" - ялінка вельмі адпавядае навакольнаму раёну.
0
Серж / Адказаць
03.01.2014 / 19:25
мне нравится
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру