Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл абвясціў загад аб прызначэнні мітрапаліта Паўла (былога мітрапаліта Разанскага і Міхайлаўскага) мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, патрыяршым экзархам усяе Беларусі. Аб гэтым паведамляецца на сайце РПЦ.

Мерапрыемства прайшло ва Успенскім саборы Маскоўскага Крамля.

Патрыярх заклікаў мітрапаліта « захоўваць адзінства Царквы і гістарычнай Русі». Па словах патрыярха, «нягледзячы на шматлікія слабасці і спусташэнні, у тым ліку стагоддзя ХХ-га», Русь «працягвае заставацца вялікай духоўнай і цывілізацыйнай сілай сучаснага свету».

Сінод РПЦ на пасяджэнні 25 снежня 2013 г. пастанавіў «выправіць на супакой» мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта (які 35 гадоў узначальваў Беларускую кафедру) па ўласным прашэнні і ў сувязі з дасягненнем 75-гадовага веку. У той жа дзень Сінод прызначыў новым кіраўніком Мінскай кафедры мітрапаліта Паўла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?