Міністэрства фінансаў апублікавала фінансавую справаздачнасць беларускіх адкрытых акцыянерных таварыстваў за трэці квартал 2013 года.
Лідары традыцыйныя — нафтаперапрацоўчыя заводы. І «Нафтан», і Мазырскі НПЗ атрымалі чыстага прыбытку па $150 мільёнаў (1,36 і 1,35 трыльёна рублёў адпаведна).
А вось «Беларуськалій» (807 мільярдаў рублёў) аказаўся менш паспяховым за «Белшыну» (836 мільярдаў рублёў) і скаціўся на чацвёртае месца.
Апроч ААТ, свае справаздачы апублікавалі і кампаніі, якія размяшчалі на рынку свае аблігацыі.
Самай прыбытковай кампаніяй з адкрытай справаздачнасцю стала ТАА «Еўрагандаль» (303 мільярды рублёў, $34 мільёны). Гэта дзявятае месца ў рэйтынгу за трэці квартал 2013 года.