Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у пятніцу на адкрыцці Х Каляднага хакейнага турніру сярод аматарскіх камандаў, што прайшло ў Палацы спорту.
«Сёння ў нашага турніру юбілей. Помніцца, як дзесяць гадоў таму, упершыню сабраўшы восем каманд, мы спадзяваліся, што наш пачын атрымае права на жыццё і прызнанне ў грамадстве. Цяпер мы бачым, што ён набраў сілы, стаў традыцыйным і трывала заваяваў рэпутацыю неафіцыйнага чэмпіянату свету па хакеі сярод аматарскіх каманд», — адзначыў Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы ў сувязі з гэтым канстатаваў, што пашырыўся
«Мы ўсё часцей і часцей на вуліцах, у працоўных калектывах чуем: а ці няма лішняга білеціка. Гэта заслугоўвае павагі. Гэта тое, у імя чаго і ствараўся гэты міжнародны турнір», - сказаў Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што нязменная высакародная мэта турніру - папулярызацыя хакея, прыцягненне да здаровага ладу жыцця як мага большай колькасці людзей рознага ўзросту.