Раніцай 4 студзеня ў Мінск прыбыў новы кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы Павел (Георгій Панамароў).

Паводле інфармацыі прэс-службы Мінскай епархіі, у Нацыянальным аэрапорце Мінск мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі сустрэлі кіраўнік спраў БПЦ архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый, вікарый Мінскай епархіі епіскап Барысаўскі Веніямін, сакратар Мінскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Мікалай Коржыч, настаяцель мінскага храма-помніка ў гонар Усіх святых протаіерэй Феадор Поўны.

«Ад асобы беларускай дзяржавы мітрапаліта Паўла прывітаў ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка», — гаворыцца ў паведамленні.

Пасля кароткага прывітання патрыяршы экзарх пагутарыў з журналістамі. Затым Павел накіраваўся ў мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор.

На цырымоніі прыбыцця новага кіраўніка БПЦ было дазволена прысутнічаць карэспандэнтам толькі дзяржаўных СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?