Дзесяць мінчукоў патанулі ў ваннах ў мінулым годзе.
З дзесяці загінулых чацвёра знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.
Яны заснулі і захлынуліся. Пра гэта паведаміў вядучы спецыяліст Мінскай гарадской арганізацыі АСВОД Алег Перасятнік.
У астатніх выпадках загінулі пажылыя людзі, якія мелі захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы.
Такім людзям медыкі раяць устрымацца ад прыёму гарачай ванны дома ў адзіноце, лепш памыцца пад цёплым душам.
0
0
0
0
0
0