Знос будынка, у якім амаль 40 гадоў размяшчаецца універсам «Фрунзенскі», адмяняецца. 

У сярэдзіне студзеня магазін закрыюць на рамонт, які будзе доўжыцца прыкладна 3 месяцы.

Пасля гэтага прадпрыемства працягне сваю дзейнасць у абноўленым інтэр'еры і пад іншай назвай.

Крама стане адным з аб'ектаў гандлёвай сеткі Mart Inn і будзе працаваць пад адпаведным брэндам.

Даведачна: універсам « Фрунзенскі » сыграў прыкметную ролю ў гісторыі сталічнага гандлю. Адкрыты ў 1975 годзе, ён стаў першым у БССР і трэцім у СССР універсальным харчовым магазінам самаабслугоўвання, прасцей кажучы - універсамам. Цяпер яго гандлёвая плошча складае каля 1200 м2, а ўся тэрыторыя прадпрыемства - больш за 4000 м2.

На месцы «Фрунзенскага» меркавалі пабудаваць новы офісны цэнтр

На месцы «Фрунзенскага» меркавалі пабудаваць новы офісны цэнтр

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?