Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў снежні 2013 выраслі на $192,2 мільёна і дасягнулі $6,65 мільярда. У той жа час агулам за год яны скараціліся на $1,44 мільярда.

Паводле тлумачэння Нацбанка, павелічэнню золатавалютных рэзерваў спрыяла размяшчэнне валютных аблігацый на ўнутраным рынку краіны, а таксама паступленне першай часткі крэдыту ад Расіі.

Як растлумачыла старшыня Нацбанка Надзея Ермакова, гаворка вядзецца пра першую частку двухмільярднага крэдыту, выдача якога была запланавана на 2014 год.

Паводле яе словаў, першыя $440 мільёнаў прыйшлі ў Беларусь 31 снежня 2013 года. Хоць грошы былі выдзеленыя з расійскага бюджэту на 2014 год.

Паступленне рэшты крэдыту чакаецца ў сярэдзіне гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?