Еўрапейская камісія не будзе адзначаць 100-годдзе пачатку Першай сусветнай вайны з паліткарэктнасці.
Пра гэта паведамляе EurАctiv са спасылкай на крыніцу ў арганізацыі.
У Еўракамісіі мяркуюць, што памятныя мерапрыемствы могуць прывесці да росту нацыяналізму ў сілу рознай трактоўкі вайны ўдзельнікамі канфлікту.
Як адзначае інтэрнэт-рэсурс, улады Вялікабрытаніі і Францыі пачалі праводзіць мемарыяльныя мерапрыемствы. У тым ліку ў школах дзецям тлумачаць, што ў Першай сусветнай вайне перамаглі народы гэтых краін. У Германіі ж па-іншаму падыходзяць да гадавіны пачатку вайны. У Берліне хочуць выкарыстоўваць гэтую дату ў якасці падставы «для ўзмацнення інтэграцыі і фарміравання агульнай гістарычнай памяці».
0
0
0
0
0
0