04.01.2014 / 20:37

Самы дарагі білет на Саладуху ў «Мінск-Арэне» — 310 тысяч, а ў маі ў сталіцы зноў выступіць Макс Корж 14

Стартаваў продаж квіткоў на канцэрт Аляксандра Саладухі, што пройдзе ў «Мінск-Арэне» 8 сакавіка.

Як паведамляецца на сайце ticketpro.by, прадаюцца квіткі па цане ад 110 тыс. да 310 тыс. рублёў.

Для параўнання, самы дарагі квіток на Depeсhe Mode 28 лютага ў Мінск-Арэне складае 2,2 млн рублёў, Ірыны Алегравай тамсама 7 сакавіка — 1,1 млн, Мірэй Мацье 12 сакавіка — 1 380 000.

10 мая ў Футбольным манежы плануецца канцэрт Макса Каржа — першага беларуса, што сабраў «Мінск-Арэну». Білеты на яго канцэрт — 310 тыс.

0
:-O / Адказаць
04.01.2014 / 20:57
Niaužo znojducca durni, jakija poiduc na Saladuchu, dy jašče za hrošy ?
0
!!ЁІІ / Адказаць
04.01.2014 / 21:34
>:-O (4 студзеня 2014 у 20:57): Каму трэба шукаць дурняў, калі ёсць прафсаюз: трудзяшчымся раздадуць бясплатныя квіткі за прафсаюзныя грошы, і ніхто надта не адмовіцца. Мой сябра ў дзяржаўнай канторы даволі часта прапаноўвае ўсялякую лабуду мне (меламану), бо ім даюць, а ён ня хоча на такое. Дый я ня браў. І гэтак ня толькі розныя каржы і саладухі, але і зоркі 80-х. Галоўнае тут не дасягнуць выніку, а зварганіць "сумленную" пракачку бабла на "культурную" праграму сярод насельніцтва.
0
Elvis / Адказаць
04.01.2014 / 21:41
Eto ze zvezda N1 y Belarusi,chakaem cebe salodki ty nash, kali yzo pryedzesh da nas y kalgas.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру