Адзінаццацігадовы хлопчык з Жыткавіч (Гомельская вобласць) атрымаў шматлікія апёкі першай і другой ступені твару, грудзей, запясцяў рук падчас спробы аднагодкаў зрабіць з бензіну «палымяны феерверк», паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Трагедыя адбылася ўвечары 2 студзеня. Па адной з версій, школьнік сустрэў двух 13-гадовых прыяцеляў, адзін з якіх запрасіў таварышаў да сябе дадому. Пасля чаявання госці выйшлі на балкон. А малады гаспадар, успомніўшы, што ў ваннай ёсць бензін, задумаў зрабіць палымяны феерверк.

Наліўшы паліва ў мерную шклянку, ён папрасіў аднаго з падлеткаў запаліць запалку і прыгатавацца кінуць яе ў ёмістасць. Разварочваючыся для кідка, хлапчук зачапіў малодшага з гасцей, і ўвесь бензін плюхнуў на дзіця. Полымя маментальна ахапіла вопратку хлопчыка. Сябры кінуліся гасіць агонь, але цалкам засцерагчы ахвяру ад апёкаў не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?