За апошні час попыт на какаву істотна перавысіў прапанову, і гэты разрыў будзе расці, дасягнуўшы на працягу наступных 10 месяцаў 70 тысяч метрычных тон.

Дэфіцыт можа захавацца на працягу шасці гадоў, што стане самым сур'ёзным дэфіцытам какавы з 1960 года, паведамляюць амерыканскія СМІ са спасылкай на інфармацыю Міжнароднай арганізацыі па какаве.

Какава расце ў краінах Заходняй Афрыкі, дзе на дадзены момант дастаткова нестабільная палітычная і вайсковая сітуацыя. Таксама істотным фактарам для росту какавы і паспяховага збору яго ўраджаю з'яўляецца надвор'е.

Акрамя таго, экспертамі адзначана, што фермеры не надаюць какававым бабам належнай увагі, нават калі цана на іх расце — прычына ў тым, што гэтая культура не з'яўляецца для іх асноўнай.

Тым не менш, вытворцы гатовай прадукцыі з шакаладу глядзяць у будучыню аптымістычна. Яны ўпэўненыя, што некаторы рост цэнаў на сыравіну не акажа занадта моцнага ўплыву на кошт канчатковай прадукцыі, а значыць, шакалад будзе па-ранейшаму даступны для спажыўца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?