Мітрапаліт Павел, новапрызначаны кіраўнік БПЦ, сёння адслужыў у Свята-Духавым саборы ранішнюю літургію.

На літургію былі запрошаныя ўсе беларускія архірэі, а таксама святары мінскіх прыходаў. Ганаровага Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі

мітрапаліта Філарэта, які мусіў сёння служыць разам з пераемнікам і прадставіць яго вернікам, на літургіі не было.

«На жаль, ён хварэе. Давайце памолімся саборнай малітвай, каб Госпад дапамог яму ачуняць».

Нагадаем, 25 снежня Святы Сінод Расейскай праваслаўнай царквы адпусціў уладыку Філарэта на пенсію, пакінуўшы яго ганаровым Патрыяршым экзархам усёй Беларусі. Кіраўніком БПЦ у гэты ж дзень быў прызначаны разанскі архірэй мітрапаліт Павел, які ніколі раней не жыў і не працаваў у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?