У ноч на 5 студзеня на 72- м годзе жыцця памёр легендарны партугальскі футбаліст Эйсебіа. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва Lusa са спасылкай на заяву футбольнага клуба «Бенфіка», за які выступаў Эйсебіа.

Па звестках агенцтва, футбаліст памёр у выніку спынення сэрца, прычыны якога пакуль не ўдакладняюцца. Іншыя падрабязнасці аб яго смерці таксама не прыводзяцца.

Эйсебіа нарадзіўся 25 студзеня 1942 г. ў Мазамбіку, які быў тады партугальскай калоніяй. У 1957 годзе ён пачаў выступаць за мясцовы «Спортынг», а праз тры гады перайшоў у лісабонскую «Бенфіку». У яе складзе ён правёў 715 матчаў і забіў 727 галоў. Акрамя таго, на рахунку футбаліста 64 матчы і 41 гол за зборную Партугаліі. З «Бенфікай» нападаючы 11 разоў станавіўся чэмпіёнам Партугаліі і выйграў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў, а ў складзе зборнай заваяваў бронзу чэмпіянату свету 1966 года.

У Партугаліі абвешчаная трохдзёная жалоба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?