Дыякан і самы вядомы праваслаўны блогер Андрэй Кураеў, выгнаны з ліку выкладчыкаў Маскоўскай духоўнай акадэміі пасля публікацыі пра гей-скандал у Казанскай семінарыі, апублікаваў новы пост «Споведзь семінарыста».

Кураеў піша пра «сістэматычныя і «сістэмныя» вычварэнні ў царкоўных структурах» і цытуе, па яго словах, сведчанні былых навучэнцаў духоўных семінарый, ніжэйшых царкоўных чыноў, якія пацярелі ад распусных дзеянняў «духоўных настаўнікаў». У прыватнасці, згадваецца імя аднаго з епіскапаў Беларускага экзархата РПЦ, якога Кураеў вінаваціць у схільнасцях, што не адпавядаюць ягонаму сану.

Ён публікуе некалькі допісаў, у якіх гэты епіскап абвінавачваецца ў разбэшчванні маладых семінарыстаў і вернікаў.

Афіцыйнай рэакцыі праваслаўнай царквы на гэтую публікацыю пакуль не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?