Найлепшы беларускі футбаліст апошніх гадоў Аляксандр Глеб падпісаў кантракт на 1,5 года з турэцкім «Каньяспора».

Да гэтага Глеб правёў сезон з паловай у складзе барысаўскага БАТЭ, з якім выйграў два чэмпіянаты Беларусі.

У міжсезонні з’яўляліся навіны пра пераход Глеба ў турэцкі «Антальяспор» (не сышліся ў цане) і французскі «Нант».

«Каньяспор» – гэта не лідар турэцкага першынства.

Упершыню ў турэцкай Суперлізе каманда згуляла ў 1988 годзе, але пасля гэтага тройчы вылятала ў дывізіён ніжэй. Ніводнага разу каманда не падымалася на п’едэстал гонару.

З вядомых гульцоў, што выступалі за «Коньяспор» можна ўзгадаць баснійца Элвіра Баліча, які засвяціўся нават у мадрыдскім «Рэале». А трэніраваў каманду некалі таксама басніец Сафет Сушыч, які ў 2013 упершыню вывеў сваю радзіму на чэмпіянат свету па футболе.

Выступае каманда ў зялёна-белай, ці проста белай форме. У гэтым сезоне пакуль займае 13-е месца з 18-ці каманд.

Што тычыцца горада Коньі, то месціцца ён у цэнтры краіны, да мора не вельмі блізка. Насельніцтва – крыху больш за мільён. Горад узгадваўся яшчэ ў Бібліі. У Коньі знаходзіцца шмат славутых мячэтаў і медрэсэ (мусульманская вучэбная ўстанова).

За сваю кар’еру Глеб павыступаў у такіх камандах: БАТЭ, нямецкія «Штутгарт» і «Вольфсбург», англійскія «Арсенал» і «Бірменгем», іспанская «Барселона», расійскія «Крылы Саветаў».

У гэта міжсезонне ў Турцыю перабраўся яшчэ адзін былы гулец БАТЭ Арцём Радзькоў, які падпісаў кантракт з «Генчэлербірлігі» з Анкары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?