Кіроўца бульдозера Т -130, які знаходзіўся па-за яго кабінай, быў смяротна траўмаваны гэтым транспартным сродкам.

Надзвычайнае здарэнне адбылося 4 студзеня ў 9.15 на вул. Маладзёжнай ў вёсцы Старына Мінскага раёна. Загінуў жыхар вёскі Каралёва Уздзенскага раёна, 1953 г. н., бульдазерыст УП «Мінскае ПМС».

Раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка. У тым ліку высвятляецца прычына самаадвольнага руху бульдозера, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама, пішуць naviny.by.

Звычайна такія трагічныя выпадкі адбываюцца, калі бульдазерыст, стоячы на гусеніцы машыны, заводзіць пускавы механізм, не заўважыўшы, што бульдозер стаіць на ўключанай хуткасці. Завёўшыся, трактар нечакана пачынае рухацца…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?