05.01.2014 / 15:42

Акцыі Мінскага вытворчага гарбарнага аб'яднання перададзеныя ў рэспубліканскую ўласнасць 1

Дванаццаць з паловай тысяч акцый размешчанага ў Мінскім раёне ААТ «Мінскае вытворчае гарбарнае аб'яднанне» бязвыплатна перададзены ў рэспубліканскую ўласнасць. Адпаведная пастанова № 1174, прынятая Радай міністраў 30 снежня 2013, апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Раней акцыі знаходзіліся ва ўласнасці Мінска. Намінальная цана адной акцыі склала 10 рублёў, агульная — 125 тыс.

Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці сумесна з Мінскім гарвыканкамам даручана прыняць меры па рэалізацыі дадзенай пастановы, якая ўступіла ў сілу з дня яе прыняцця.

Пастанова прынята ў адпаведнасці з пунктам 2 загада Лукашэнкі ад 4 ліпеня 2012 г. № 294 «Аб парадку распараджэння дзяржаўнай маёмасцю».

0
Манюкi / Адказаць
05.01.2014 / 19:26
Мае бацькi у 95-м годзе дабравольна-прымусова набыли 1 000 акцый гэтага абъяднання (працавалi там)... Аддалi дурныя грошы - некалькi зарплат на той час... Што маем сення? За дваццаць год "прафесiйнага" кiраунiцтва не купiш за гэтыя акцыi i пачак добрых цыгарэт... Хто будзе адказваць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру