05.01.2014 / 17:11

Samsung выпусціць мабільную прыладу для кіравання халадзільнікам 2

Кампанія Samsung прадставіла платформу Smart Home, якая аб'ядноўвае мабільныя прылады, тэлевізары і бытавую тэхніку. Часткай Smart Home стане прылада для смартфона. З яе дапамогай карыстальнік зможа кіраваць іншай электронікай у хаце — напрыклад, уключаць ці выключаць кандыцыянаванне паветра або асвятленне.

Калі ў бытавую тэхніку ўбудаваныя камеры, то праграма будзе выводзіць на экран смартфона карцінку з іх. Камерамі для відэасувязі абсталёўваюцца, у прыватнасці, тэлевізары Samsung.

Прылада, акрамя таго, дазволіць кантраляваць стан тэхнікі. Яна будзе, напрыклад, нагадваць аб неабходнасці правесці планавае абслугоўванне або замяніць батарэйку.

Smart Home будзе прадстаўлена на выставе Consumer Electronics Show (CES), якая адкрыецца 7 студзеня ў Лас-Вегасе. Для карыстальнікаў доступ да платформы адкрыюць у першай палове 2014 года.

Вядома, што падобны на Smart Home прадукт пакажа на CES і канкурэнт Samsung, кампанія LG. Яе сістэма HomeChat дазваляе кіраваць бытавой тэхнікай з дапамогай тэкставых паведамленняў, адсылаючы іх з тэлефона.

0
Сырок разладу / Адказаць
05.01.2014 / 17:38
Кіраваць лядоўняй гэта крута. +50 к манне. ПН. Дарэчы, карэйцы ужо шмат часу таму кіруюць сваемі рысаваркамі з аўтокоркаў. У чым навіна?
0
belariy / Адказаць
05.01.2014 / 17:44
а як менавіта будзе выглядаць кіраваньне халадзільнікам ?? яму можна будзе загадаць падвозіць халоднае піва да канапы падчас футбольнага матча ???
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру