biathlonworld.com

biathlonworld.com

Выйграўшы ў Аберхофе дзве гонкі і атрымаўшы бронзу ў заключным мас-старце 5 студзеня, Дар'я Домрачава ўсталявала рэкорд турніру: тры разы падняцца на подыум здолеў толькі Мартэн Фуркад, аднак толькі адна яго ўзнагарода была пры гэтым залатой.

У інтэрв'ю спецыяльнаму карэспандэнту «Спорт-Экспресса» Алене Вайцяхоўскай беларуская спартсменка адзначыла: яна засталася трохі засмучанай тым, што не ўсе прайшло ідэальна.

— Для большасці біятланістаў узняцца на подыум — ужо шчасце. Што адчуваеце зараз вы, атрымаўшы бронзу замест цалкам верагоднай перамогі?

— Калі нешта ў гонцы атрымліваецца не ідэальна, гэта заўсёды хвалюе. Вядома ж хацелася абысціся без гэтых двух промахаў. Таму асадачак прысутнічае. З іншага боку трэці подыум за трэці запар дзень выступаў — гэта досыць добры вынік.

— Промахі сталі следствам назапашанай стомленасці, ці паўплывалі знешнія прычыны?

— Хутчэй за ўсё адбілася стомленасць. Абодва промахі атрымаліся «унізе», гэта звычайна адбываецца, калі тармозіцца рэакцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0