Гран-пры перанесенага на пачатак 2014 міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм Magnificat-2013 атрымаў дакументальны фільм з Польшчы «Маці па 24 гадзіны штодня».

Стужка апавядае пра тое, як копія Чанстахоўскай іконы Божай Маці ўжо 55 гадоў падарожнічае па вялікіх гарадах і маленькіх вёсках Польшчы. Фільм зняты рэжысёрам Янашам Краўчыкам (студыя Janos Film Production).

Усяго ў праграме фестывалю, які праходзіў з 4 па 5 студзеня ў мінскім касцёле Святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) было 17 фільмаў з 10 краін.

Арганізатары плануюць, што і Magnificat-2014 пройдзе ў бягучым годзе. Пры гэтым частка фільмаў, якія раней заяўляліся на 2013 год, увойдуць у праграму Magnificat -2014.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?