Удзельнікі Еўрамайдану збіраюцца святкаваць Каляды ў цэнтры Кіева, паведамляе прэс-служба апазіцыйнай партыі «Бацькаўшчына».
Па дадзеных партыі, у панядзелак на майдане Незалежнасці з раніцы пачнецца богаслужба, будуць выступаць царкоўныя хоры і батлейкі, вечарам запланаваная ўрачыстая богаслужба, выступы прадстаўнікоў канфесій.
«На Святы вечар гасцей Майдана будуць частаваць куццёю, пампушкамі, узварам. Будзе прыгатавана традыцыйнае святочнае меню з дванаццаці страў», — абяцаюць арганізатары.
Да вечара аўторка на Майдане чакаюць з віншаваннямі лідараў апазіцыі.