Рашэнне прынята на падставе пункта 1.3 Адзінага пераліку тавараў, да якіх ужываюцца забароны альбо абмежаванні на ўвоз альбо вываз. Праўда, само заключэнне праваабаронца Таццяна Равяка не атрымала.

Цягам 10 дзён Равяка павінна прыехаць на Ашмянскую мытню з мэтай рээкспарту кнігі Бяляцкага ў Літву.

Па словах Таццяны, экспертызу зноў праводзіла Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай працы, культуры па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама. Але гэты орган не ўпаўнаважаны праводзіць такія эспертызы.

Цяпер яна будзе абскарджваць парадак прызначэння экспертызы ў судовым парадку. І звернецца ў Ашмянскую мытню, каб там прыпынілі дзеянне іх рашэння на час судовага разгляду.

Таццяна Равяка звяртае ўвагу, што ў выпадку прызнання незаконнай экспертызы па кнізе Бяляцкага, паўстане пытанне з пераглядам справы па фотаальбоме «Прэс-фота Беларусі — 2011», які прызналі экстрэмісцкім.

40 асобнікаў выдання «Асвечаныя Беларушчынай» былі канфіскаваныя ў праваабаронцы Таццяны Равяка на беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску «Каменны Лог» 3 ліпеня. «Асвечаныя Беларушчынай» — гэта зборнік літаратуразнаўчых эсэ і нарысаў, якая выйшла, калі Бяляцкі ўжо знаходзіўся за кратамі.

«Я раблю захады, каб рэабілітаваць гэтую кнігу. Не хочацца пакідаць яе з такім кляймом»,

— кажа Равяка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?