Салдат з брыгады спэцназу ў Мар’інай Горцы Аляксандар Сушчык зьнік тры дні таму.

Раней была інфармацыя, што Сушчык пакінуў частку, прыхапіўшы аўтамат, штых-нож і радыёстанцыю

«Пры ім не было аўтамата. Гэта памылка. Пры ім толькі штых-нож і радыёстанцыя. Сёньня раніцай патэлефаванаў ягоны камандзір і паведаміў пра гэта», — заявіў Сяргей Коўган, кіраўнік пашукова-выратавальнага атраду «Анёл».

Атрад «Анёл» далучыўся да пошукаў Сушчыка.

«З намі зьвязваліся сваякі, а не міліцыя. Нашыя людзі пакуль працуюць як група інфармаваньня. Нас пакуль не прыцягвалі да таго, каб некуды ехаць і шукаць», — удакладніў Коўган.

21-гадовы Сушчык зьнік з тэрыторыі вайсковай часткі ў Мар’інай Горцы (Пухавіцкі раён Менскай вобласьці). Зьнікненьне салдата заўважылі каля 2 гадзіны ночы 3 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?