06.01.2014 / 15:26

«Пазітыўненькая» дыскрымінацыя беларускай мовы на СТВ 28

Адказваючы на пытанне часопіса pARTisan пра самыя знакавыя і запамінальныя падзеі 2013 крытык Ганна Кісліцына згадала «пазітыўненькую» навагоднюю перадачу на СТВ.

«Тут многія паўдзельнічалі ў апытанцы, што лічыць самымі яскравымі падзеямі культурнага жыцця, — піша Кісліцына. — Усё неяк так пазітыўненька выглядае. Мне здаецца, гэта ў нас такі новы культурны фармат — «пазітыўненька». Такое ўражанне, што хутка ўсе палопаюцца ад усмешак, як пупышкі на бэзе.

А для мяне самымі запамінальнымі культурнымі падзеямі сталі наступныя.

Прэзентацыя «Клеменса» ў перакладзе сапраўднага паэта Алеся Разанава, на якую прыйшло чалавек сем, не больш. А другая — навагодняя перадача ў навагоднюю ноч на СТВ. Там у адным з сюжэтаў гавораць два беларускія акцёры. Гуляюць у замежніка і інтэлігента. Прыкладна так:

«Замежнік» на рускай мове:

— Какой странный у вас язык!

— Да! Это что! Слышали бы вы белорусский!

— А что такое?

— Ну вот переведите предложение «Кровельщик-жестянщик работал на небоскребе, а продавщица в киоске приняла его за чудовищную улитку».

— И как это переводится?

— Бляхар (гучны смех за кадрам)-страхар (смех за кадрам) працаваў на хмарачосе (смех за кадрам), а прадавачка (смех) ў шапіку (дзікі смех) прыняла яго за пачварнага (смех) смаўжа (гі-гі-гі…).

Мне здаецца, гэта апафеоз. Раскажыце мне што-небудзь пра дыскрымінацыю рускай мовы на дзяржаўным узроўні. Для раўнавагі. Пазітыўненькія, а?»
0
Алесь Беларус / Адказаць
06.01.2014 / 16:18
І што за дурні сьмяяліся?
0
Виктор / Адказаць
06.01.2014 / 16:42
Ну это их общий уровень. Нормальные давно ушли с 'бт' . Деградация полная.
0
Нейкi чалавек / Адказаць
06.01.2014 / 17:11
Гэтых "гумарыстаў" трэба судзiць за распальваньне мiжнацыянальнай розьнi i абразу беларускамоўных грамадзян. Пакараць па ўсёй строгасьцi.
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру