Гэткім чынам Ежы Машкевіч, бацька зьняволенага ў Менску былога польскага пасла Марыюша Машкевіча, пратэстуе супраць недастатковай – на ягоную думку – рэакцыі з боку польскага міністэрства замежных спраў на факты затрыманьня, зьбіцьця і ўтрыманьня пад арыштам беларускімі ўладамі былога польскага дыплямата.

Марыюш Машкевіч, які быў арыштаваны 24 сакавіка пад час разгону намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, знаходзіцца ў гэты момант у шпіталі. Ён скардзіцца на болі ў грудной клетцы. Лекары ж сьцьвярджааюць, што стан яго здароўя не дае прычын для непакою.

Сям’я і сябры Марыюша Машкевіча лічаць, што польскае МЗС не зрабіла дастатковых захадаў у справе яго бясьпекі.

Кожны, хто салідарны зь сям’ёй Машкевіча, можа падпсіацца пад пэтыцыяй, якая будзе пададзеная ў МЗС Польшчы, на самой акцыі і ў Сеціве.

wolnabialorus.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0