На зімовае свята,
Кажуць мама і тата,
Прыйдзе ў госці Спадар з падарункамі.
У мяшку яго скарбы:
Расфарбоўкі і фарбы,
Шмат цукерак і кніжка з малюнкамі!

 

Каляровую майку,
Шакаляднае яйка
І сукенку прыгожую самую
Для прыгожай дзяўчынкі
Пакладзе ля ялінкі!
Не праспіце яго, тата з мамаю!

 

Хай ялінка ня тухне,
Хай вячэра на кухні
Нам гатуецца, смажыцца, варыцца!
Хуліганіць не буду,
Бо каляднага цуду
Цэлы год можа потым не здарыцца!

 

Мне прэзент не зашкодзіць!
Хай Спадар той прыходзіць,
І Снягурка, яго Спадарожніца!
Дзякуй, дзед барадаты!..
І для мамы і таты
Не шкадуй! Твой мяшок не спарожніцца!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0