Каханне і сэкс2828

Ад парнаграфіі мужчыны дурэюць

Але і патэнцыя зніжаецца.

Маем шматлікія прыклады нават вядомых мужчын, якія прывялі сябе да самаразбурэння сваімі сэксуальнымі паводзінамі. Строс-Кан тут толькі самы свежы прыклад.

Многія ўплывовыя людзі ўжо даўно не могуць спатоліць сэксуальную прагу. Раней яны былі нашмат больш абачлівыя і добра ўмелі замятаць сляды.

Адной з прычынаў адкрытасці прыватных паводзінаў сёння з’яўляецца развіццё тэхналогій. Шмат хто з мужчын, уцягнутых у сэкс-скандалы, выкрыў сябе сам праз сваю прагу да смс, Твітара і іншых «нясціплых» СМІ.

Што ўплывае на такія дзіўныя паводзіны?

Ці не шырокае распаўсюджанне і спажыванне парнаграфіі ў апошнія гады фактычна перабудавала мужчынскі мозг, уплываючы на стаўленне мужчын да сэксу і іхны кантроль над сваімі імпульсамі?

Існуюць навуковыя доказы гэтай гіпотэзы. Шэсць гадоў таму

было праведзенае даследаванне, падчас якога была выяўленая сувязь паміж ростам спажывання парнаграфіі сярод маладых мужчын і павелічэннем імпатэнцыі і заўчаснай эякуляцыі сярод таго ж насельніцтва.

Гэта былі здаровыя маладыя людзі без арганічных або псіхічных паталогій, якія маглі б прывесці да парушэнняў полавай функцыі.

Даследчыкі выявілі, што ў хуткім часе

пасля пачатку спажывання жорсткага порна мужчыну патрабуецца больш высокі ўзровень стымуляцыі, каб дасягнуць таго ж узроўню ўзбуджэння.

Справа ў тым, што порна пасылае ў мужчынскі мозг задавальненне ў выглядзе кароткатэрміновага скачка ўзроўню дафаміну, які, на гадзіну ці дзве падымае настрой мужчыны і яго агульнае самаадчуванне. Нервовая сістэма ідэнтычна рэагуе і на іншае прывыканне, напрыклад, азартныя гульні ці какаін.

Вынік таксама аднолькавы:

гэтак жа, як азартныя гульцы і спажыўцы какаіну могуць на гэтай глебе «зарабіць» манію, якая патрабуе ўсё больш гульняў і ўсё больш наркотыку, мужчыны, якія спажываюць порна, каб атрымаць тое самае павышэнне дафаміну, таксама могуць «падсесці».

Як і ў іншых выпадках, пасля таго, як дафамін перастае дзейнічаць, спажывец адчувае расчараванне — раздражненне, трывогу і прагу перажыць задавальненне паўторна. Некаторыя даследаванні сведчаць пра тое, што ў жанчын — спажыўцоў парнаграфіі таксама назіраецца падобны эфект.

Такое ўздзеянне дафаміну тлумачыць, чаму парнаграфія робіцца ўвесь час усё больш і больш жорсткай: звычайныя сэксуальныя вобразы хутка страчваюць сваю сілу,

і каб зноў атрымаць задавальненне, спажыўцы патрабуюць выяваў, якія новымі спосабамі ламаюць новыя табу. Больш за тое, некаторым мужчынам (а таксама жанчынам) не хапае дафаміну, без якога іх мозг працуе не вельмі эфектыўна, і гэта робіць такіх людзей больш залежнымі ад жорсткага порна.

Як і ў выпадку з любой іншай залежнасцю, з прычыны пэўных нейрахімічных працэсаў аматару парнаграфіі вельмі складана адмовіцца ад свае звычкі, нават калі яна разбурае яго асобу, бо кожны раз яму патрабуецца чарговая доза дафаміну. Такі чалавек — неабавязкова маральная нікчэмнасць ці мярзотнік, ён проста не можа цалкам кантраляваць сябе.

Гэта не значыць, што такія людзі не адказваюць за свае паводзіны, проста гэта іншая адказнасць: адказнасць усведамляць магутны ўплыў парнаграфіі на ўласную асобу і шукаць спосаб вылекавацца, калі залежнасць пачынае замяняць сям’ю і кар’еру і ўплываць на меркаванні.

На сённяшні дзень існуе эфектыўны і распрацаваны спосаб дапамагчы людзям, залежным ад парнаграфіі, і вярнуць іх да больш гарманічнага душэўнага стану.

Калі людзі ў гэтым свеце, які больш і больш захлёствае самае жорсткае порна, пачынаюць разумець, як яно ўплывае на іх мозг і шкодзіць мужчынскай патэнцыі, яны могуць зрабіць выбар,

заснаваны на пэўных ведах, а не бяздумна асуджаць сябе ці востра рэагаваць на чужое шальмаванне.

Каментары28

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў9

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

«Грузія закрываецца». Гутарка з беларусам, які пасля візарану захрас у Арменіі1

Каму першым адключаць гарачую ваду ў Мінску? Спіс

Параўналі цэны на аўтамабілі беларускай і расійскай вытворчасці ў Беларусі і Расіі. Розніца вас здзівіць1

«Сёмая ДНК-экспертыза пацвердзіла: Аляксей з беларускай вёскі Рымуцеўцы — бацька Ханса». Як нарвежац знайшоў бацьку-беларуса праз 78 гадоў7

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву, Новамаскоўcк і Тулу

Беларускі блогер, якога летась затрымлівалі за прыколы, разам з сябрам ідзе пешшу з Мінска ў Маскву2

Амаль 10 гадоў таму ў Беларусі грымела «справа сямнаццаці». Як далей склаўся лёс яе фігурантаў-сілавікоў?2

«Чыстая выпадковасць»: геній іранскага кіно зняў фільм пра былых палітзняволеных, якія атрымалі магчымасць адпомсціць7

«Пацукі, блохі, смецце, а ЖЭУ рапартуе, што ўсё прыбрана». Жыхары Жодзіна абураныя, што мусілі самі ачышчаць падвал2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў9

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць