З-за траўмы, атрыманай канцлерам Нямеччыны Ангелай Меркель падчас катання на лыжах, адкладзены візіт прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайце ў Нямеччыну.

Ён быў запланаваны на гэтыя выходныя, паведаміў апарат прэзідэнта Літвы.

У панядзелак Грыбаўскайце размаўляла па тэлефоне з канцлерам. Кіраўнік Літвы пажадала Меркель здароўя і хутчэйшага выздараўлення пасля атрыманай траўмы.

Падчас катання на бегавых лыжах у Швейцарыі канцлер звалілася і атрымала траўму костак тазу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?