Патрыярх Маскоўскі Кірыл назваў празмернае захапленне сацыяльнымі сеткамі «апусканнем у каралеўства крывых люстэркаў». Як распавёў патрыярх у інтэрв'ю Дзмітрыю Кісялёву, гэта сведчыць пра «духоўны крызіс людзей».

«Гэта заняволенне свядомасці і нават заняволенне волі. Я ведаю людзей, якія суткамі сядзяць перад экранам, маніторам кампутара ці планшэтнікам і апускаюцца ў гэтую рэальнасць. Чалавек пачынае віртуальна адчуваць. Развіваюцца віртуальныя раманы, трагедыі, канфлікты. Мы апускаемся ў каралеўства крывых люстэркаў», — сказаў патрыярх Кірыл.

«Гэта прадмет для разважанняў, у першую чаргу, можа быць, для царквы, якая нясе адказнасць за духоўны стан людзей», — цытуе патрыярха gazeta.ru.

Іерархі іншых цэркваў, наадварот, заклікаюць вернікаў сацыяльнымі сеткамі карыстацца. Папярэдні Папа Бенедыкт XVI пісаў, што яны «спрыяюць дыялогу, абмену думкамі, салідарнасці і ўмацаванню ўзаемных стасункаў».

Магчыма, салідарнасць і выклікала крытыку з боку патрыярха Маскоўскага: у Расіі сацыяльныя сеткі былі маторам масавых пратэстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?