07.01.2014 / 14:25

Археолагі ідэнтыфікавалі яшчэ аднаго фараона 4

Група археолагаў з Пенсільванскага ўніверсітэта выявіла ў Егіпце грабніцу фараона Себекхатэпа I.

Грабніца вагой каля 60 тон была знойдзена даследчыкамі з ЗША яшчэ год таму,аднак высветліць яе прыналежнасць удалося толькі цяпер.

Зрабіць гэта навукоўцы змаглі дзякуючы выяўленым ў грабніцы плітам з высечаным на іх імем Себекхатэпа I, а таксама выявам фараона на троне.

Акрамя грабніцы падчас раскопак у Абідасе (450 км на поўдзень ад Каіра) амерыканскія

археолагі выявілі таксама фрагменты старажытных каноп (сасудаў для захоўвання вантроб нябожчыкаў перад бальзамаваннем) і шматлікія прадметы з золата,

што, як мяркуецца, належалі Себекхатэпу.

Себекхатэп I правілаў Егіптам у 1730-я да нашай эры, у часы так званага Другога пераходнага перыяду. Кіраванне доўжылася крыху больш за чатыры гады (што для таго часу было значным тэрмінам). Пра самога фараона вядома мала. Тое, што ён пахаваны менавіта ў Абідасе, навукоўцы схільныя тлумачыць тым, што тут калісьці размяшчалася пабудаваныя ім храмы.

0
Ф Кепскі / Адказаць
07.01.2014 / 18:58
Гэта часам не фараон з Менску? Ён Себекхацеп кираваць вечна.
0
Сымон / Адказаць
07.01.2014 / 22:31
2 – “Ф. Кепскі”. Ведаю я гэтага тыпа. Ён узяў сабе троннае імя “Тут вам Гамон (Першы)” –ён жа апошні.
0
так / Адказаць
08.01.2014 / 16:14
харашо что у нас только резиденции и библиотеки строят, а не пирамиды 300х300х300м. дайкаты в каждой области по такой пирамиде адгрохать.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру