Месца нападу каля гімназіі № 5 у Віцебску. Фота Сяргея Серабро.

Месца нападу каля гімназіі № 5 у Віцебску. Фота Сяргея Серабро.

Сляды ўкусаў на руках Аксаны Далганавай.

Сляды ўкусаў на руках Аксаны Далганавай.

У канцы снежня на маладую жанчыну, якая ішла каля гімназіі №5 у Віцебску, накінуліся два вялікія ратвейлеры. Гаспадары сабак, сяк-так адвёўшы сваіх звяроў, паспяшаліся схавацца, пакінуўшы пацярпелую без дапамогі.

Ахвярай нападу стала Аксана Далганава - яна жыве непадалёк разам з мужам і трохгадовай дачкой. Аксана працуе акушэркай у радзільным доме і пры гэтым вучыцца на псіхолага ва ўніверсітэце.

28 снежня каля 23.00 яна ішла адна па невялікай вуліцы паралельнай праспекту Будаўнікоў. Калі жанчына праходзіла па цёмнай алеі каля будынка гімназіі, праз адкрытую брамку з двара навучальнай установы да яе выбег вялікі сабака.

Аксана спадзявалася, што сабака проста панюхае яе і ўцячэ, таму спынілася і замерла. Ратвейлер абышоў жанчыну вакол, і тут яна адчула боль у правай руцэ, а затым сабака пацягнуў яе ўніз.

З цемры выбег гаспадар сабакі і пачаў адцягваць яго ад ахвяры, але тут

з тых самых варотаў паказаўся другі ратвейлер і ўчапіўся ў другую руку Аксаны.

Прыбег другі чалавек і таксама стаў спрабаваць суцішыць свайго гадаванца.

На шчасце спыніўся аўтамабіль, які праязджаў міма.

Першага сабаку гаспадару ўдалося адцягнуць і яны тут жа схаваліся ў цемры.

Другі ратвейлер адчапіўся ад жанчыны толькі тады, калі яе пасадзілі на багажнік легкавушкі. З аўтамабіля выйшла дзяўчына, якая ўзяла сабаку за ашыйнік. Але яе тут жа забраў гаспадар і гэтак жа, як і першы, спешна сышоў з месца здарэння.

На дапамогу Аксане прыйшлі яшчэ двое выпадковых мінакоў, адзін з іх выклікаў хуткую.

Медыкі апрацавалі раны і адвезлі яе ў траўмапункт. У выніку маладой маме прыйшлося два дні праляжаць у бальніцы, дзе ёй зрабілі прышчэпку ад шаленства і капалі антыбіётыкі. Там яе апытаў міліцыянт, але Аксана вырашыла, што не зможа знайсці ўладальнікаў сабак.

Аднак, калі яна вярнулася дадому, праз сацыяльныя сеткі ўдалося знайсці відавочцаў здарэння. Акрамя таго, Аксана даведалася, што

гэта далёка не першы напад двух ратвейлераў. Прычым ахвярамі станавіліся не толькі людзі, але і іншыя сабакі.

Таму яна звярнулася ў міліцыю і напісала заяву.

Праз «Аднакласнікі» з Аксанай звязалася жанчына, у якой на вачах 9 лістапада мінулага года гэтыя ратвейлеры разарвалі яе маленькага шпіца. Яшчэ аднаго чалавека ўкусілі за вуха, калі ён нахіліўся, каб абараніць ад нападу свайго сабачку. Хочам звярнуць увагу, што

гэта не бадзяжныя здзічэлыя сабакі, а пародзістыя жывёліны, якія, мяркуючы па звестках, якія маюцца ў інтэрнэце, бяруць удзел у выставах і нават атрымліваюць прызы.

Сабак, якія напалі на Аксану Далганаву, ведаюць многія ў акрузе. Аднак

сабакі і іх гаспадары трымаюць у страху не толькі жыхароў мікрараёна, але і міліцыю. Па словах Аксаны, участковы не адважваецца ўваходзіць у кватэру аднаго з уласнікаў ратвейлера без суправаджэння аўтаматчыкаў.

Згодна з беларускім заканадаўствам, за парушэнне правілаў утрымання хатніх жывёл прадугледжаная толькі адміністрацыйная адказнасць. Калі такое парушэнне пацягнула прычыненне шкоды чалавеку, то гаспадара могуць аштрафаваць на суму ад 1,3 да 3,9 млн рублёў. Акрамя таго,

Аксана збіраецца звярнуцца ў суд

па кампенсацыю маральнага і матэрыяльнага ўрону, які атрымала ў выніку нападу неадэкватных сабак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?