Сёння ўвечары пасажыраў эвакуіравалі з будынка Курскага вакзала ў Маскве для праверкі тэлефоннага паведамлення аб закладзенай выбуховай прыладзе, перадае « Інтэрфакс».

«Паступіў званок ад невядомага чалавека, які паведаміў, што на тэрыторыі Курскага вакзала знаходзіцца бомба. Было вырашана ў мэтах бяспекі эвакуіраваць ўсіх, хто знаходзіўся ў будынку вакзала», - паведамілі ў праваахоўных органах.

Супрацоўнікі транспартнай паліцыі са службовымі сабакамі абследавалі ўсе памяшканні тэрмінала.

Званок наконт бомбы паступіў каля 19.00 па мінскім часе. Каля 20.45 расійскія праваахоўнікі заявілі, што інфармацыя пра бомбу не пацвердзілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?