Паводле інфармацыі прэс-цэнтра Дзяржаўнай памежнай службы Латвіі, увечары 6 студзеня памежнікі выратавалі жанчыну, якая кінулася ў Дзвіну і ледзь не патанула.

Рака Даўгава (Дзвіна) ў раёне Краславы, архіўнае фота

Рака Даўгава (Дзвіна) ў раёне Краславы, архіўнае фота

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў памежнай зоне побач з беларускай мяжой: каля 22.00 работнікі Піедруенскага атрада вырашылі праверыць падазроны прадмет, які плыў па рацэ. Аднак калі маторная лодка наблізілася да аб'екта, аказалася, што гэта чалавек, якога нясе плынь.

Грамадзянку Беларусі (1973 г.н.) даставілі на бераг, аказалі першую медыцынскую дапамогу і выклікалі «хуткую». Пазней пацярпелую шпіталізавалі ў Краслаўскую бальніцу.

Пазней жанчына паведаміла, што пасля сваркі з мужам вырашыла здзейсніць суіцыд і кінулася ў Дзвіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?