ААТ «Беларускі аўтамабільны завод» вызвалена ад выплаты часткі прыбытку ў фонд нацыянальнага развіцця ў лістападзе—снежні 2013 года.

Адпаведная пастанова Савета міністраў № 1181 ад 31 снежня 2013 года апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Прадпрыемства вызвалена ад выплаты 334,163 млрд. рублёў у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця.

Продаж аўтамабіляў «БелАЗ» зараз ідзе вельмі цяжка, паведаміў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, выступаючы 22 лістапада ў Мінску на сустрэчы з дэпутатамі палаты прадстаўнікоў і членамі савета рэспублікі.

«У Расіі вырашылі стварыць зборачную вытворчасць «КАМАЗаў», а для Беларусі — увесці ўтылізацыйны збор, — сказаў ён. — Мы атрымалі дадатковыя цяжкасці, у тым ліку на расійскім рынку. Але ёсць БелАЗ — ёсць і прапановы».

У красавіку 2013 года ўрад зацвердзіў пералік з 80 высокарэнтабельных арганізацый Беларусі, якія павінны пералічыць у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця частку свайго прыбытку паводле вынікаў працы за 2012 год. Сярод высокарэнтабельных прадпрыемстваў — РУП «ВА «Беларуснафта», ААТ «БелАЗ», ААТ «Белшына», ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», ААТ «Мазырсоль», ААТ «Мінскі вагонарамонтны завод», праектнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белгіпрагаз», гандлёвае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беллеспаперапрамэкспарт», шэраг камунальных прадпрыемстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?