Украіна з пачатку 2014 года цалкам спыніла імпарт газу з Еўропы.
Пра гэта паведамляе агенцтва УНІАН са спасылкай на звесткі аператараў газатранспартных сістэм Венгрыі і Польшчы.
Пастаўкі газу з Еўропы ва Украіну пачалі скарачацца ў снежні 2013 года, калі Кіеву ўдалося дамагчыся значнага зніжэння коштаў на расійскае паліва.
За апошні месяц мінулага года Украіна атрымала менш 94 мільёнаў кубаметраў газу з Венгрыі і толькі 23 мільёны кубаметраў з Польшчы. Пры гэтым агульны аб'ём паставак па выніках 2013 склаў 1,1 мільярда кубаметраў і 850 мільёнаў кубаметраў адпаведна.
0
0
0
0
0
0