7-разовы чэмпіён «Формулы-1» Міхаэль Шумахер свядома выехаў за межы гарналыжнай трасы. Пра гэта паведаміў на спецыяльнай прэс-канферэнцыі пракурор Альбервіля Патрык Кінсі.
— У справе няма ніякіх указанняў на тое, што ён камусьці дапамагаў. Таму я схіляюся да таго, каб сказаць, што ён свядома выехаў за межы трасы, — заявіў пракурор.
Ён не стаў адказваць на пытанне, ці быў ўчынак Шумахера неабдуманым.
Катаючыся на лыжах у французскім Мерыбелі 29 сьнежня, Шумахер упаў і даўся галавой аб камяні. Гоншчык, якому 3 студзеня споўнілася 45 гадоў, знаходзіцца ў адным з шпіталяў Грэнобля ў стане комы.