Падчас начнога рэйду па падстанцыі хуткай дапамогі Мінска, медыкі распавялі пра ўмовы, у якіх ім даводзіцца працаваць. «Для нас умоў ніхто не стварае — нідзе», — скардзяцца яны. Пра «Газелі», дзяжурствы на масавых мерапрыемствах без абеду, халодную форму, якую мыюць самі, і пра тое, як пасля агляду бамжоў едуць на прыём да дзіцяці.

15-20 хвілін перапынку — паабедаць, збегаць у туалет або папоўніць запас лекаў? За 24-гадзіннае дзяжурства работнікам хуткай выдзяляецца толькі гадзіна на абед. «Быццам як усе павінны паабедаць з 2 да 4 гадзін дня, але калі ёсць выклікі, прыходзіцца ў гэты час выязджаць», — кажуць супрацоўнікі. Абед павінен доўжыцца ад 20 хвілін да 2 гадзін. Расказвае фельчар, якія выязджае на выклікі самастойна, без доктара: «30-га снежня за 12 гадзін працы я была на падстанцыі толькі адзін раз, паела за 15 хвілін і паехала далей».

Здараецца, медработнікі за ўвесь дзень заязджаюць на падстанцыю адзін раз, і перад імі стаіць выбар: папаўняцца лекамі, ісці ў туалет ці абедаць — толькі на нешта адно можа хопіць часу,

распавялі хлопцы на іншай падстанцыі. Пры гэтым, да прыкладу, на 6-й падстанцыі пакоя для прыёму ежы проста няма.

«Не можам нармальна памыць рукі перад выездам да пацыентаў»

Людзей не задавальняюць умовы: «Мы што — не людзі?» «Халадзільнік не выдаюць. Той, што ёсць на нашай, 2-й падстанцыі, не зразумела, як яшчэ працуе. На ўсе пытанні адказваюць, што няма сродкаў — купляйце самі!» Мікрахвалёўкі, чайнікі, кажуць супрацоўнікі, людзі купляюць за свой кошт.

На гэтым крэсле нядаўна труцілі клапоў, кажуць работнікі

Работнікі самі купляюць і сродкі па доглядзе за машынай: «Губкі, мяшкі для смецця — усе гэтыя сродкі набытыя за свае грошы. Хоць у сястры-гаспадыні ўсё гэта ёсць. Машыну мы мыем самі, таму што хочацца працаваць у нармальных умовах. Калі б яе не мылі, яна была б чорная, уся ў крыві. Тады і форма была б брудная». Пакоі, дзе захоўваецца адзенне і рэчы работнікаў хуткай 6-й падстанцыі, не зачыняюцца. А супрацоўнікі 2-й кажуць, што ў пакоях для адпачынку халодна, паставілі шклопакеты — дзьме, а ўключаць абагравальнікі нельга. «Я з сопляў не выходжу, а ў мяне маленькае дзіця», — кажа фельчар рэанімацыйнай брыгады.

На 4-й падстанцыі работнікі адпачываюць на такіх падушках

Душ для супрацоўнікаў на 6-й падстанцыі.

«Пасля сутак мы не маем права сыходзіць дадому не памыўшыся — несці ўсё гэта», — кажуць медыкі. Але дзверы ў душавой кабінцы на падстанцыі не зачыняецца. І …»у гэтым жа душы мыюць анучы, якімі выціраюць машыны, мыюць падлогі. Тут жа мыюць насілкі ад крыві і іншых біялагічных вадкасцяў».

У туалетах на падстанцыі, кажуць медыкі, няма паперы і мыла — яны з'яўляюцца толькі падчас праверак. «Мы бачылі брыгады, якія ездзілі «на цэнтр» і прывозілі шмат рулонаў паперы. Калі гэтыя сродкі з'яўляюцца, нам кажуць: нічога не чапаць — гэта для праверкі. І мы нават не можам нармальна памыць рукі перад візітам да пацыентаў».

Часам людзі самі купляюць сродкі гігіены. Работнікі дыспетчарскай распавядаюць, што за свой кошт набываюць паперу для ксеракапіравання і раздрукоўкі папер. «Калі гаворыш з людзьмі — усім падабаецца праца, але сыходзяць з-за ўмоў працы — яны даціскаюць», — скардзяцца працаўнікі.

На пункце 4-й падстанцыі ўмовы далёкія ад ідэальных.

Вось у такі туалет ходзіць супрацоўнік хуткай дапамогі

З чатырох ракавін, кажуць медыкі, вада ёсць толькі ў адной, і тое — халодная

«Мы такія «стэрыльныя» па візітах ездзім, што страх»

Асобная крыўда, пра якую гаварылі ўсе работнікі хуткай, — форма. Яе выдаюць беспамернай, часам пакарыстаную, кажуць яны. Некаторым яна кароткая, некаторым — занадта вялікая. «Я прыйшла сюды працаваць у 2007 годзе, — распавядае фельчар Юлія. — Форму мне далі месяцы праз тры, беспамерную. І я шыла за свае грошы. Пасля гэтага не атрымала ні адной. Запытвалася ў сястры-гаспадыні – бо належыць выдаваць. Сказалі проста: ідзі адсюль». Сястра Юліі прапрацавала на хуткай 1,5 года «і толькі тады далі бэушную, падраную». А павінна быць, па словах медыкаў, дзве летнія і дзве зімовыя формы. І гэта правільна, лічаць работнікі: «Калі я запэцкалася, павінна зняць адзенне і аддаць сястры-гаспадыні для апрацоўкі. А мы, працуючы з крывёю, рвотнымі масамі, атрэсліся і пайшлі далей, ну ці замываем».

«З санстанцыі прыязджалі і расказвалі, што нам павінны выдаваць абутак, як у міліцыі, альбо павінны выплачваць грошы, на якія мы самі яго купім», — кажа фельчар Ірына. «Распісвалася за нейкую шапку, за абутак, за кашульку — дзе гэта?» — падхопліваюць медыкі. Быў інцыдэнт, распавядае фельчар, «ратавалі дзядулю, ён памёр. І я выпацкалася вельмі моцна. У яго была кукса, я дапамагала перакладаць яго з ложка на зямлю, ну ён мяне выпацкаў. Гэта добра, што ў мяне свае дзве формы. Я ў тры гадзіны ночы пайшла шукаць адзенне, пераапранацца, а павінна была хуценька ўсё зняць і аддаць у апрацоўку, а не сама мыць».

Аказваецца, форму работнікі носяць мыць дадому. «На нашых формах можа быць што заўгодна, — абураюцца супрацоўнікі, — а візіты розныя — ездзім да ўсіх запар. Пасля бамжоў — атрэсліся і паехалі на візіт да дзяцей».

Улетку нават пры 10 градусах у форме парымся, зімой мерзнем — пластык, распавядаюць на падстанцыі. « Бачылі калі-небудзь форму міліцыі? З падшпількай, і не тоўстая, з унізе сцягваецца —не так задзімае. Не тое, што ў нас …»

Аказваецца, медыцынская летняя форма ператвараецца ў зімовую проста — прышпільваюцца рукавы. І таму медыкі мерзнуць.

«Вось нядаўна прыехалі на выклік, пажарныя выцягнулі з агню двух чалавек, — распавядае лекар рэанімацыйнай брыгады. — Мы пакуль пастаялі на марозе ў гэтых куртках … Хацелася б, але пра чалавека не думаеш». Калі мянялі форму хуткай, работнікі хацелі выказаць свае прапановы, але «кіраўніцтву гэта не трэба». На форму скардзяцца ўсе — вельмі ўжо зараз у ёй халодна. У абласной хуткай пашылі камбінезоны — у іх цёпла, зайздросцяць медыкі.

Сумка работніка рэанімацыйнай брыгады

«Гэта мы яшчэ акуратна з імі, сочым, цыруем. І ёсць жа сумкі — не даюць, — кажуць фельчары. — А раптам праверкі? У нас для праверак ўсё ёсць!»

Медыкі паказалі пальчаткі, якія ім выдаюць. «Што гэта? Памытыя і высушаныя бэушныя? Каб іх надзець, — дэманструе доктар рэанімацыйнай брыгады, — пачынаць трэба па дарозе ў машыне, у гэтых пальчатках даводзіцца адчыняць дамафон, а потым ратаваць чалавека… Нармальна? Ну а калі апранаць іх на месцы – згубіш столькі часу. І што — прасіць хворага: «Пачакайце, мужчына, не памірайце»?

А калі трэба тэрмінова памяняць пальчаткі, доктар загадзя апранае па дзве пары адразу. Інакш немагчыма.

«Міліцыянты — людзі, а мы што — не?»

Яшчэ адна праблема — абслугоўванне розных спартыўных і святочных мерапрыемстваў. Арганізатары плацяць за наяўнасць хуткай. «Можна ж сфармаваць рэзервовую брыгаду і нармальна заплаціць людзям, — дзівяцца работнікі. — У нас жа са змены адбіраюць машыну, якая павінна абслугоўваць насельніцтва горада. Нагрузка на пакінутых працаўнікоў проста каласальная. З пяці рэанімацый застаецца тры». На мерапрыемствах брыгада хуткай дзяжурыць 12 гадзін без гарачага абеду. «Ямо штосьці сухама. А калі не ведаем загадзя, што адправяць на абслугоўванне, то ўвогуле абыходзімся печывам і мінералкай».

Больш за ўсё медыкаў абурае, што іншыя экстраныя службы, якія таксама дзяжураць на «хакеі- святах», забяспечваюць харчаваннем. «Неяк выязджаў на свята ў Сілічы, на якім прысутнічаў прэзідэнт, было шмат міліцыі, МУС забяспечвала іх ежай, і міліцыянты кармілі нашу рэанімацыйную брыгаду. Чаму іх міністэрства падумала пра сваіх падапечных, а наша ў нас — не? Мы што — не людзі?»

Дарэчы, з-за усялякіх мерапрыемстваў у сезон у работнікаў хуткай няма магчымасці сысці ў адпачынак: «У траўні адпачынак не даюць, таму што Чэмпіянат свету па хакеі, у ліпені — нейкае свята, у пачатку верасня — Дзень горада».

«Скачам у «Газелях», як мячыкі»

Новыя машыны рэанімацыйных брыгад кіраўніцтва хуткай любіць паказваць журналістам. «Вельмі шмат было рэпартажаў. Здымаюць толькі гэтыя — новыя вельмі добрыя машыны, у якіх шмат палічак і ўсяго-ўсяго. А звычайныя «Газелі» — ніхто не фатаграфуе. А гэта жах! Людзі там сядзяць суткамі, і фельчара прымушаюць знаходзіцца менавіта ў фургоне — інакш пазбаўляюць прэміі. І чалавек павінен праседзець 24 гадзіны ў такіх умовах: усё бразгоча, велізарныя шчыліны — гуляе вецер, гнілыя дзверы не зачыняюцца. Часам нават цячэ на галаву. Было такое, што фельчар сядзела ў машыне пад парасонам. І такое, што супрацоўніца трымала дзверы, бо тая адчынялася. І пры гэтым мы вельмі часта на хаду аказваем дапамогу!» Пры рэзкім тармажэнні ў «Газелі» медыкі літаральна катаюцца па лавах. Акрамя таго, у мароз у фургоне вельмі халодна. «А ўявіце, калі вязеш пацыента, у якога «ідзе» камень — гэта ж самыя моцныя болі. Ці ў машыне трэба распрануць чалавека і зрабіць кардыяграму!» «Я хацела працаваць на хуткай, — кажа адна з супрацоўніца, — але ніколі не думала, што нас за людзей не будуць прымаць. І цяпер становіцца ўсё горш».

Каментары кіраўніцтва УАЗ «Гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі» будуць дадзеныя.

Нагадаем, дактары УАЗ « Гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі» Мінска збіраюць подпісы пад зваротам, які плануюць накіраваць галоўнаму доктару ўстановы, у прафсаюзную арганізацыю і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, а пры неабходнасці — у Міністэрства аховы здароўя і прэзідэнту. Галоўныя прычыны незадаволенасці – нізкі заробак і вялікая нагрузка. На сёння арганізатары паведамляюць пра 259 подпісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?