Жаночая зборная Беларусі заняла 6-е месца ў эстафетнай гонцы на этапе Кубка свету па біятлоне ў нямецкім Рупольдынгу. Наша каманда выступала ў складзе Людмілы Калінчык, Надзеі Пісаравай, Анастасіі Дубарэзавай і Надзеі Скардзіна.
Выйграла Расія з вынікам 1 гадзіна 7 хвілін 22,2 секунды (0+7). Германія — 2-я — +7,7 (1+5). Нарвегія заняла 3-е месца +28,2 (2+8).
Беларускі саступілі Расіі 1 хвіліну 42,8 секунды (0+4).
Усяго стартавала 21 каманда.
У чацвер у Рупольдынгу пройдзе мужчынская эстафета, а ў пятніцу — жаночая індывідуальная гонка.
0
0
0
0
0
0