7 студзеня ў Кармянскай раённай бальніцы памерла нованароджаная дзяўчынка, якая нарадзілася ў канцы снежня.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, дзіцяці стала дрэнна 6 студзеня, бацькі выклікалі «хуткую», якая даставіла дзяўчынку з вёскі Літвінавічы ў раённую бальніцу.

Праводзіліся рэанімацыйныя мерапрыемствы, але дзяўчынка памерла.

Прызначаны экспертызы. Прычына смерці пакуль невядомая.

Кармянскі РАСК праводзіць праверку па гэтым факце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?