МНС Беларусі папярэджвае аб небяспецы ў сувязі з узмацненнем ветру.
Як інфармуе Гідраметэацэнтр,
у начныя і ранішнія гадзіны 9 студзеня ў многіх раёнах Беларусі, у тым ліку па Мінскай вобласці, чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду. У Мінску — да 15-18 метраў у секунду.
У сувязі з гэтым МНС рэкамендуе прыбіраць гаспадарчыя рэчы з двара і балконаў у хату або склеп.
Машыну лепш паставіць у гараж, пры адсутнасці гаража - паркаваць воддаль дрэў,
а таксама слаба умацаваных канструкцый. «Знаходзячыся на вуліцы,
абыходзьце хісткія будынкі і дамы з нетрывалым дахам.
Пазбягайце дрэў і разнастайных збудаванняў падвышанай рызыкі (мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадач, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб'ектаў)», - адзначылі ў прэс-службе.