09.01.2014 / 10:45

Міхаіл не вернецца на Зямлю: мінскі праграміст рыхтуецца да палёту на Марс 27

Падарожжа ад Зямлі да Марса зойме каля 7 месяцаў (210 дзён). Пры гэтым арганізатары не хаваюць: дарогі дадому, хутчэй за ўсё, няма.

Міхаіл Румянцаў увайшоў у лік 1058 чалавек, якія прайшлі наступны этап адбору на праект «Марс Адзін». Усяго было пададзена больш за 200 тысяч заявак з 140 краін.

Праект «Марс Адзін» прадугледжвае засяленне чырвонай планеты людзьмі. Першыя жыхары павінны прыляцець туды ў 2023 годзе.

Падарожжа ад Зямлі да Марса зойме каля 7 месяцаў (210 дзён). Пры гэтым арганізатары не хаваюць: дарогі дадому, хутчэй за ўсё, няма.

Міхаіл Румянцаў.

Ліст, які хлопец атрымаў ад праекта «Марс Адзін».

Ліст, які хлопец атрымаў ад праекта «Марс Адзін» (працяг).

Міхаілу 24 гады. Ён з Ліды. Скончыў фізічны факультэт БДУ, працуе праграмістам у Мінску.

30 снежня, калі былі абвешчаныя вынікі, хлопец адпачываў у Кіеве. Пра тое, што ўжо ёсць вынікі адбору, яму паведамілі сябры. Міхал на ўсялякі выпадак праверыў электронную скрыню — і бінга! Такі сюрпрыз!

Праз некалькі дзён ён атрымаў яшчэ адзін ліст. У ім гаворыцца, што ў бліжэйшы час трэба прайсці медкамісію. Прайсці яе можна ў Беларусі. Гэтым ён зоймецца ў бліжэйшыя некалькі месяцаў.

Мы запыталі ў Міхаіла, чым яго прывабіў палёт у далёкі космас:

«Палёт на Марс – менавіта тое, чаму я гатовы прысвяціць сваё жыццё.

Мяне захапляе вера, што чалавецтва будзе развівацца паступова. І ў тэхналогіях таксама будзе пераемства і паступовае развіццё.

Я лічу, што ў далёкай перспектыве каланізацыя космасу сыграе важную ролю для развіцця цывілізацыі.

Калі глядзець у зусім далёкай перспектыве, згасанне сонца не пакідае іншых шанцаў для цывілізацый, каб перасяліцца на іншыя планеты, галактыкі. Я маю шанец зрабіць першы крок да гэтага, неяк паўплываць».

Аксана Рудовіч

0
Ігар / Адказаць
09.01.2014 / 11:36
меней народу на Зямлі, болей кіслароду... нават хаваць не трэ будзе ))
0
Garyk / Адказаць
09.01.2014 / 11:37
Трэба там рабiць Беларусь-2. Толькi лукашэнку i ермошынай выдаць забарону на палёт на Марс. А яшчэ лепш хай яны туды ляцяць з нашай Беларусi разам са сваёй хеўрай. Iм там - самае месца. Скiнем ся на квiткi !
0
Murrrr / Адказаць
09.01.2014 / 11:37
Лепш закахайцеся :-) Дзiвакi , аднак на дзiваках свет трымаецца ! Добрыя хлопцы.
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру