Кампанія «Белтэлекам» павялічвае з 14 студзеня 2014 хуткасці доступу ў інтэрнэт на тарыфных планах «Дамасед плюс» і «Дамасед XXL» на 1 Мбіт/с.

Максімальная хуткасць доступу для першага тарыфу складзе 3 Мбіт/с замест ранейшых 2 Мбіт/с, для другога - 4 Мбіт/с замест 3 Мбіт/с. Цана застанецца ранейшай.

Таксама павяліваецца хуткасць інтэрнэту на пакетах паслуг «Універсал» (з 2 да 3 Мбіт/с) і «Экспрэс Лайт» (з 3 да 4 Мбіт/с).

Тарыфныя планы з улікам трафіку «Камфорт лайт » і « Камфорт стандарт » з 14 студзеня пераносяцца ў архіў, але працягнуць дзейнічаць для ўсіх абанентаў, падлучаных да 13 студзеня 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?