Учора заяўнікі «Эўрапейскага маршу» правялі першую частку перамоваў з чыноўнікамі з Менгарвыканкаму аб дазволе на правядзеньне акцыі на 14 кастрычника. У панядзелак бакі так і не прыйшлі да адзінага меркаваньне, таму плянавалася, што перамовы працягнуцца сёньня.

Аднак, як паведаміў «Нашай Ніве» старшыня аргкамітэту «Эўрамаршу» Віктар Івашкевіч, яму сёньня патэлефанавалі з гарвыканкаму і паведамілі, што ніякіх перамоваў у аўторак ня будзе. Сваё рашэньне гарадзкія чыноўнікі дашлюць лістом сёньня вечарам ці заўтра раніцай.

На сераду ж а адзінаццатай раніцы ва ўправе Партыі БНФ заплянаваная прэс-канфэрэнцыя заяўнікаў «Эўрапейскага маршу». Чакаецца, што менавіта на ёй палітыкі з пэўнасьцю адкажуць, дзе і ў якім фармаце пройдзе акцыя 14 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?