У сувязі з рэзкім павелічэньнем аб'ёмаў працы часопіс «Arche» шукае вэб-рэдактара на поўную стаўку. Кандыдат на пасаду павінен адпавядаць наступным крытэрам:

— высокая працаздольнасьць,

— досьвед рэдактарскай працы, добрае валоданьне кампутарам.

— адсутнасьць шкодных прывычак,

— добрае веданьне беларускай і ангельскай моваў,

— наяўнасьць уласнага працоўнага месца,

— пражываньне ў Менску.

Рэжым працы: штодня ад 09.00 да 18.00, за выняткам выходных. Магчымая праца па ненармаваным графіку.

Наяўнасьць вышэйшай адукацыі і рэкамэндацый вітаецца.

Зарплата невысокая.

Часопіс ахвяруе магчымасьць сталага прафэсійнага росту.

Рэзюмэ высылаць на адрас [email protected]

У тэме ліста пазначайце «Рэзюмэ».

Дэйдлайн 27 студзеня 2014 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0