Беларусы ў «Акропалісе»
Пра гэта сведчаць звесткі кампаніі Global Blue Lietuva, якая дапамагае вяртаць падатак: паслугамі гэтага прадпрыемства карыстаюцца тыя замежнікі, якія робяць пакупкі ў Літве і жадаюць вярнуць такс-фры.
«Можна сказаць, што гэтай паслугай у Літве больш за ўсё карыстаюцца расіяне і беларусы: яны ажыццяўляюць каля 95% усіх пакупак з вяртаннем падатку ў Літве».
Але ўсё ж, больш за ўсё грошай гэтай зімой у святы выдаткавалі кітайцы. Кошык аднаго турыста з Кітая, за які прасілі вярнуць ПДК (такс-фры), склаў 2 135 літаў (каля 841 даляра), узбека — 1 053 літы (415 даляраў) — госці з гэтых краін трацяць усё больш.
Сярэдняя сума за пакупкі турыста з Беларусі склала 528 літаў (208 даляраў), а з Расіі — 743 літы (293 даляры). Госці з гэтых краін кожны год купляюць усё менш.
Але літоўскія гандлёвыя цэнтры радыя пакупнікам з Беларусі, бо яны павышаюць абарот.
Гандлёвы цэнтр Ozas у Вільні падлічвае, што ў снежні толькі беларусы павысілі абарот прыкладна на 5%.
Гандлёвы цэнтр падлічвае, што ў святочны перыяд адзін турыст у сярэднім траціць каля 500 літаў (197 даляраў), за год гэтая сума ўзрасла на некалькі адсоткаў.
У святы замежныя госці склалі каля 5% усіх наведвальнікаў віленскага гандлёвага цэнтра Akropolis, а ў абароце крам іх грошы маглі скласці каля 8%, падлічвае кіраўнік Akropolis LT Рэната Якубчэнене. У Клайпедзе і Шаўляі гэтыя лічбы меншыя.
Госці з Расіі і Беларусі таксама ахвотна карыстаюцца паслугамі цырульняў, касметалагічных кабінетаў, а таксама асвойваюць медыцынскі турызм, у прыватнасці часта робяць невялікія карэкцыі.
«У святы да нас звяртаюцца ў некалькі разоў больш замежных гасцей, чым у звычайны час: яны прыязджаюць у Літву, робяць пакупкі, адпачываюць, заадно карыстаюцца і паслугамі пластычных хірургаў», — сказаў старшыня Літоўскага таварыства пластычнай хірургіі Дайнюс Балчунас.