Пэтэр Грунбэрг

Сёньня ў Стакгольме былі абвешчаныя імёны ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі. Імі сталі француз Альбэр Фэр і немец Пэтэр Грунбэрг.

Прэмію ім далі за адкрыцьцё эфэкту гіганцкага магнітасупраціву, які паклаў пачатак сьпінтроніцы — тэхналёгіі апрацоўкі і захоўваньня дадзеных.

Адкрыцьцё вучоных знайшло сваё адлюстраваньне пры распрацоўцы кампутарных цьвёрдых дыскаў, зрабіўшы іх меншымі і больш ёмістымі. Таксама гэты эфэкт выкарыстоўваецца пры счытваньні інфармацыі зь цьвёрдых дыскаў.


Альбэр Фэр

Альбэру Фэру 69 гадоў, ён супрацоўнік унівэрсытэту Парыж‑11. Грунбэрг на год маладзейшы за свайго калегу, ён працуе дасьледчым цэнтры гораду Юліх (Паўночны Рэйн‑Вэстфалія). Ад моманту адкрыцьця, якое было зробленае дасьледчыкамі незалежна адзін ад аднаго, да ўручэньне прэміі прайшло цэлых 19 гадоў.

Грашовае ўзнагароджаньне — 1,542 млн даляраў — будзе разьдзелена між двума пераможцамі.

Заўтра стануць вядомыя ўладальнікі Нобэля ў галіне хіміі.

ЗП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0