Абвінавачаны былы доктар-анестэзіёлаг цэнтра Аляксандр Шураў сваю віну прызнаў часткова.
У прыватнасці, ён не прызнаў сваёй віны ў незахаванні ім шэрагу службовых дакументаў. У зале суда ён прынёс свае прабачэнні бацькам, блізкім і сваякам загінулай дзяўчыны.
Пракурор настойвае на тым, што віна абвінавачаных пацвярджаецца як іх ўласнымі сведчаннямі, так і высновамі экспертаў.