Рэйс кампаніі «Белавія» па маршруце Мінск — Будапешт — Бялград — Будапешт — Мінск 9 студзеня не змог вылецець з Будапешта.

Як паведамілі БелаПАН у «Белавія», 9 студзеня самалёт вылецеў з Мінска і прызямліўся ў Будапешце, але не вылецеў у Бялград з-за туману ў аэрапорце прылёту. Зараз самалёт «Белавія» рыхтуецца да вылету з Будапешта ў Бялград (у 12.00 па мінскім часе) і далей па маршруце руху. Пасажыры, якія ляцелі ў Бялград, былі размешчаны ў гатэлі.

«Белавія» афіцыйна выбачылася перад пасажырамі і тымі, хто сустракае рэйсы В2-811 і В2-812 Мінск — Будапешт — Бялград — Будапешт — Мінск, за затрымку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?